Печать
Категория: главная
Просмотров: 2344

Организаторы конкурса рады работам из братских стран. Спасибо, Беларусь!!!

Музей пад адкрытым небам

Баравы і мядовы,васільковы мой край,

Тваім водарам родным мне надыхацца дай.

                                                     І ў цяністым гаёчку, на краі цішыні  

                                                   Серабрыстым званочкам у бары празвіні.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                          В.Максімовіч

         Расказаць пра свой горад або вёску ці малую радзіму ўвогуле – гэта няпроста і адказна. Пра родныя мясціны, якія жывуць у тваім сэрцы, грэюць цябе ў часы роспачы ці скрухі, у часы радасці і натхнення! Дзе знайсці словы, каб чытач паверыў, што ты не прыхарошваеш аблічча таго месца, дзе жывеш, а сапраўды ведаеш яго лёс. Адназначна,у сваёй душы, у сваім сэрцы… 

        Мне  хочацца запрасіць вас, дарагія чытачы, ў завочнае падарожжа па мясцінах, якія я назвала музеем пад адкрытым небам.Час ад часу мае думкі вяртаюцца туды, у летнія чэрвеньскія дні, калі да нас прыязджалі гасцяваць сваякі і я праводзіла для іх экскурсію. Гэту экскурсію, як і папярэднія, я запісала на дыктафон. Хачу, каб стужка дыктафона зноў ажыла, каб пра мой музей пад адкрытым небам даведаліся тысячы і тысячы людзей.

Раніца… Сваю экскурсію я пачынаю за вёсай, на  ўзгорку. Радасць перапаўняе мяне! А разам з тым адказнасць.

    -  Дарагія мае госці,вы бачыце ваколіцы мёй роднай вёскі.Злева ад вас знаходзіцца першая зала музея – прыгожы аксамітны ельнік. На першы погляд, звычайны яловы лясок. Але ж прыгледзьцеся, як мілы і прыветны маладзенькія хваінкі, як выцягнулі яны свае макушы, быццам вітаюць вас. А далей, як вартаўнікі маладых ялінак, цягнуцца высокія, магутныя дрэвы. Ніхто не ведае, калі з’явіўся гэты ельнік. Магчыма, вецер – гарэза прынес на сваіх крылах насенне і раскідаў менавіта тут, каб дыхалася людзям лягчэй пасля працоўнага дня, каб водар цудадзейных хваін супакойваў іх стому. Пяройдзем у наступную залу музея.А гэта  шырокае неабсяжнае поле. У гэтым годзе яно засеяна жытам. Быццам бязмежнае зялёнае мора, па якому прабягаюць трапяткія хвалі, яно вабіць  і здзіўляе сваёй непаўторнай прыгажосцю. А паабапал поля вы бачыце

                                                       1

 прыгожыя вочкі валошкаў. Цуд ды і толькі! Пастойце некалькі хвілін, памаўчыце, услухайцеся ў гэтую чароўную музыку, наталіце сваю душу гэтай прыгажосцю, вазьміце яе з сабою,а ў хвіліны роспачы ці адчаю вы прыгадаеце-  і сум як рукою здыме. Кожны год гэтае поле радуе маіх вяскоўцаў багатым ураджаем пшаніцы або жыта, даверху напаўняючы вялікія свірны залатым збожжам.Ранняй вясной,калі яшчэ толькі-толькі сыходзіць апошні снег, нястомныя трактары ад відна да відна аруць і аруць глейкі ўрадлівай зямлі.Вясковыя людзі, заклапочаныя вясновымі клопатамі, не паспяваюць азірнуцца, як сакавітыя азімыя зазелянеюцца.А каласы нальюцца, стануць пругкімі, напоўненымі спелым зернем. А потым у пякарні спякуць духмяны хлеб. Магчыма і вы калі-небудзь каштавалі хлеб з нашай нівы.

       А цяпер зірніце направа ад поля. Перад вамі наша цудоўнае возера. Я называю гэту залу неразгаданай казкай. Ніхто дакладна не ведае, як возера ўзнікла. Нехта чуў, што ў гэтых мясцінах жыў чалавек сасваёй сям’ёй. Гаспадары вельмі любілі дзяцей, а іх у сям’і было дзявяцера. Дзеці вельмі любілі ваколіцы сваёй сялібы. Знаёмства з прыродай для іх было вялікай асалодай. Яна іх забаўляла, у ёй дзеці бачылі шмат таямніц і прыгод. Але з часам стаў наведвацца ў гэтыя мясціны нейкі ліхадзей. Ён з непрыязню ставіўся на акаляючай прыроды, палохаў дзяцей. Дзеці пужаліся, перасталі выходзіць з хаты. А аднойчы, у час навальніцы, калі дзеці гулялі каля дома, гэты ліхадзей так напужаў іх, што яны пабеглі ад свайго жытла, спалоханыя і збянтэжаныя, схаваліся за адзінокую хваіну. Грымнуў гром, а затым успыхнула маланка… Больш не чуваць было звонкага смеху: дзяцей не стала. Бацькі сышлі з гэтага месца. А на месцы адзінокай хваіны, якая плакала, ўтварылася возера. Цяпер вы бачыце прыгажосць яго  ваколіц. Пэўна, возера ўвабрала ўсю вабнасць, гожасць, чулую душу тых дзяцей. Цяпер яго аздобілі. Прыязджае шмат людзей, каб скінуць стому пасля працоўнага тыдня, пакупацца ў чыстай вадзе, пазагараць. Я са сваёй сяброўкай Светай часта прыходжу летам на возера. Мы купаемся, пялёскаемся. Можам прасядзець цэлы дзень! А аднойчы Света

                                                      2

 прынесла ад дзядзькі цэлы пакет бульбы. Мы пяклі на вогнішчы. Гэта была самая смачная бульба, якую мы елі.

-Але ж прабачце, я крыху ўхілілася ад экскурсіі.Перад вамі цэнтральная зала майго музея – гэта вёска. Называецца мая вёска Малыя Шарыпы. Яна знаходзіцца ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці за тры кіламетры ад вялікай вёскі Савы на шляху Горкі –Орша. Першая згадка пра вёску датуецца 1599 годам. Раней вёска ўваходзіла ў склад Саўскога сельсавета, а з 2003 года ўваходзіць у склад Рэкцянскага. У 1990 годзе насельніцтва вёскі налічвала 80 чалавек, зараз – 43.А вось і жыхары маёй вёсачкі. Сядзяць сціпла на лаўках каля свайго дома. Гэта працавітыя, шчырыя, спагадлівыя людзі, для якіх спрадвеку, з самага нараджэння, словы хлеб, ніва, зямля былі самыя жаданыя і дарагія. З гэтымі словамі яны часцей усяго ўставалі і клаліся спаць Яны былі іх нялёгкім штодзённым клопатам і шчымліваю заўтрашняю мараю, яны былі іх жыццём. Хлеб, ніва, зямля…І яшчэ праца. Гэта ж яна, руплівая і дбайная, нараджала хлеб, рабіла ніву шчодраю, зямлю – плоднаю,  чалавека – чалавекам. Большасць з маіх землякоў – старыя людзі. Яны шмат ведаюць. Сапраўдныя мудрацы, аграномы – самавукі. Падыдзем да аднаго з гэтых рупліўцаў. Гэта Усаў Уладзімір Іванавіч, мой дзядуля.Адзін з маіх гасцей пацікавіўся:

   -  Раскажыце, калі ласка, дзядзька Валодзя, пра сябе.

   -   А што расказваць, жыў, як усе,- пачаў сціпла дзядуля. -  Калісьці я быў дэпутатам вясковага савета, працаваў вадзіцелем. Разам са сваёй жонкай мы вырасцілі траіх дзяцей. Цяпер унукі, праўнукі. Скажу я вам, дарагія, усю праўду пра цяперашняе жыццё, пра тое, што бачу. Няма пашаны да зямлі ў многіх. Некаторыя думаюць,быццам батоны на грушы растуць. Адпрацуе каторы на трактары, а затым з вёскі збягае. А зямля любіць працавітых людзей. Трэба ратаваць матухну – зямлю. Можа, вы што зробіце, напішыце куды, каб людзі задумаліся, успомнілі сваіх продкаў, што так шанавалі карміцельку – зямлю. І я вам буду ўдзячны.

                                                        3

-    Добра, пастараемся выканаць вашу просьбу,дзядзька Валодзя, - сумна адказаў зацікаўлены слухач, а затым, каб перапыніць невясёлыя думкі, запытаўся: - А што гэта за будынак у засені дрэў і кустоў?

 -   Гэта гістарычнае месца нашых ваколіц і яшчэ адна зала музея, - адказваю я.- Падыдзем да гістарычнага месца майго музея.На  паўночнай ускраіне вёскі,на правым высокім беразе ракі Пнёўка, прытоку Проні, вы бачыце царкву, якая была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя. Ёсць звесткі, што з 1885 годаў вёсцы быў праваслаўны прыход Успення Прасвятой Багародзіцы. Да прыходу царквы адносілася адзінаццаць вёсак.Па словах мясцовага жыхара, царква была пабудавана ў гонар трохсотгоддзя рода Раманавых, а гэта акурат будзе пачатак 20 стагоддзя,дзесьці 1913 год.Для яе ўзвядзення была пабудавана цагельня, якая вырабляла чырвоную цэглу, што ішла на будаўніцтва царквы. Для будаўніцтва царквы былі запрошаны майстры з Калугі. Царква мела два купалы,фасады былі багата аздоблены архітэктурнымі дэталямі. Прыкладна ў сярэдзіне 1920-гадоў царква была зачынена, у 50-х гадах тут быў магазін, затым склад. У гэты час яшчэ існаваў прыгожы ганак з трайной аркай. На топакарце 1981 года на месцы будынка царквы ўмоўны знак – школа. Злева ад галоўнага фасада знаходзіцца вялікая асфальтавая пляцоўка, праўда, хутка асфальт падзе пад каранёвымі сістэмамі кустоў і дрэў. Перад галоўным фасадам раней раслі дзве вялікія ліпы( ростам вышэй царквы),спілаваныя зусім нядаўна з-за небяспекі магчымага падзення. Па адной са сцен можна спакойна падняцца – разбураная сцяна нагадвае лесвіцу. Падыдзем бліжэй. Самых смелых я правяду па лесвіцы, бо яна захавала металічныя поручні, а яны вельмі трывалыя. Вось мы і падняліся на ўзроўні падставы купалоў. Але ж усё вакол зарасло хмызняком, і таму да канца і не зразумееш,на якой вышыні ты знаходзішся.Спадзяюся,што мы прачнёмся ад бяспамяцтва і адновім гэты храм.

Вось і сконылася мая экскурсія па музеі пад адкрытым небам. Спадзяюся, што і вам, як і мне, спадабаліся мясціны майго роднага краю.

Дыктафон замаўчаў. Стужка скончылася…

                                                      4

Вёска Малыя Шарыпы.Рэшткі царквы, якія захаваліся з пачатку 20 стагоддзя

Маляўнічыя ваколіцы маёй роднай вёскі Малыя Шарыпы